Андрэй Аўсіевіч.

Андрэй Аўсіевіч.

Дзяржабвінаваўца палічыла, што яго каментарыі ў Telegram-канале пра далейшы лёс супрацоўнікаў міліцыі падпадаюць пад дзеянне артыкула аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або (ч. 1 арт. 130 КК — да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі, дзяржабвінаваўца — пракурор Людміла Герасіменка.

У якасці пацярпелага выступае супрацоўнік міліцыі, участковы Максім Чарткоў.

Паводле абвінавачвання, у мінулым годзе Андрэй Аўсіевіч ў каментарыях ў тэлеграм-канале «Гродна 97%» публічна абразіў прадстаўніка ўлады, мясцовага ўчастковага Максіма Чарткова.

Аўсіевічу высунулі абвінавачванне ў «пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Яго ўзялі пад варту ў траўні. Пры гэтым пракуратура і следства ўжо мелі на руках заключэнне экспертаў аб тым, што ў публічным меркаванні Андрэя Аўсіевіча ёсць негатыўныя ацэнкі, але няма ніякіх падставаў сцвярджаць, што ён пагражаў супрацоўнікам міліцыі.

Але следства не толькі не прыслухалася да экспертаў, а наогул перакваліфікавала справу на «тэрарыстычны» артыкул (публічныя заклікі да здзяйснення акту тэрарызму, накіраванага на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Калі справу перадалі ў пракуратуру, там таксама праігнаравалі высновы лінгвістаў і накіравалі яе ў суд.

Падчас судовага працэсу эксперт пацвердзіў высновы экспертызы і сведчыў на карысць падсуднага. Была прызначаная яшчэ адна экспертыза, але і яна засведчыла адсутнасць пагрозаў з боку Аўсіевіча. Тым не меней, пасля перакваліфікацыі злачынства на іншае — «распальванне варожасці», — Аўсіевіча ўсё адно асудзілі.

Суддзя Рачынскі задаволіў прапанову дзяржабвінаваўцы Людмілы Герасіменка і вынес прысуд: 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0