Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева асудзілі да трох гадоў калоніі яшчэ напрыканцы верасня 2020-га. Уладзімір Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выдварылі ў Беларусь. Тут яго змясцілі пад варту, паведамляюць праваабаронцы.

Разглядае справу суддзя Аляксей Петрусевіч, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае памочніца пракурора Юлія Жук (яна выступала дзяржабвінаваўцай па справе супраць адзінаборца Аляксея Кудзіна).

Пацярпелымі на судзе над Пясковым і Еўсцягнеевым выступілі супрацоўнікі АМАПа Мінаблвыканкама Вячаслаў Якавенка і Яўген Баранаў (камандзір атрада). З-за атрыманых падчас патасоўкі пашкоджанняў — некалькі драпін на руцэ і калене — амапаўцы не страцілі працаздольнасць і не знаходзіліся на лячэнні.

У першы дзень суда не з'явіліся сведкі, таму яго працяг адбудзецца 14 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0