Reuters.com
З краін былога СССР на саміце будуць лідары дзяржаваў Балтыі, а таксама Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі. Ад Беларусі запрошаная Святлана Ціханоўская. Няма Расіі, Кітая і Турцыі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў раскрытыкаваў ідэю саміту, назваўшы яго «спробай правесці новыя раздзяляльныя лініі», піша «Радыё Свабода».
На саміце плануецца ўзняць пытанні барацьбы з карупцыяй, павышэння ўстойлівасці дэмакратыі, абароны правоў чалавека і абароны ад аўтарытарызму. Мэта саміта — «сфармуляваць пазітыўны парадак дня дэмакратычнага абнаўлення».
Святлана Ціханоўская выступіць 10 снежня на тэму ўмацавання дэмакратыі і абароны ад аўтарытарызму.





