«Мы бачылі заяву МЗС Беларусі аб мерах у адказ на апошні пакет санкцый ЕС. Прыняцце пастановы аб гандлёвых абмежаваннях устанаўлівае вельмі складаны і непразрысты механізм гандлёвых абмежаванняў. Мы вывучаем яго змест і разумеем, што некаторыя абмежаванні яшчэ трэба вызначыць», — паведаміў ён.

Паводле слоў суразмоўцы, у ЕС «адзначаюць непразрыстасць гэтых мер, няма ніякіх падрабязнасцей адносна іх маштабаў, рэалізацыі і даступных спосабаў юрыдычнага аспрэчвання ў судзе».

«Мы падкрэсліваем, што абмежавальныя меры ЕС празрыстыя, прымаюцца на аснове кансенсусу дзяржавамі-членамі ЕС і заснаваныя на доказах неправамерных дзеянняў, такіх, як парушэнне правоў чалавека і выкарыстанне мігрантаў. Іх таксама можна абскардзіць у Судзе ЕС», — сказаў Стана.

У мінулы чацвер аб новых санкцыях супраць Беларусі аб'явілі ЗША, Вялікабрытанія, Канада і ЕС. Гэта пяты санкцыйны пакет з леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, пасля якіх у краіне адбыліся пратэсты.

У пяты санкцыйны спіс ЕС па Беларусі ўвайшлі 17 фізічных асоб і 11 арганізацый. Цяпер агульная колькасць фігурантаў санкцый Еўрасаюза ўзрасла да 183 фізічных асоб і 26 арганізацый.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЕС для фізічных асоб, а таксама замарожванне рахункаў фізасоб і арганізацый. Акрамя таго, еўрапейскім асобам і кампаніям забараняецца перадаваць сродкі фігурантам гэтых спісаў.

Беларусь у адказ на санкцыі Захаду абʼявіла, што з 1 студзеня на паўгода ўвядзе харчовае эмбарга на шэраг тавараў з ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых.

У пералік забароненай да ўвозу прадукцыі трапілі больш за 20 таварных груп, у тым ліку жывыя свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, каўбасы, субпрадукты, соль, кандытарскія вырабы, малако, арэхі, садавіна і некаторыя іншыя тавары. Забарона не распаўсюджваецца на тавары для асабістага спажывання, дзіцячае харчаванне, крытычны імпарт і некаторыя іншыя выпадкі ўвозу.

Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?

З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый

Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0