Delfi

Delfi

Як заявіла яна ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT, адказнасць за сітуацыю павінны ўзяць на сябе кампаніі і ўрад, але, з іншага боку, «не варта тыкаць пальцамі, лепш вырашаць сітуацыю».

«Было б няправільна спрабаваць паказваць пальцам на міністраў, нам трэба аб'яднацца і паглядзець, як вырашыць сітуацыю, паглядзець, што мы можам зрабіць, каб саюзнікі былі задаволеныя і каб нашы страты былі найменшымі», — сказала яна.

Скайсгірыце нагадала, што санкцыі ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія» былі прынятыя досыць даўно, каб да таго моманту, як 8 снежня яны набудуць моц, ва ўсіх быў час падрыхтавацца і высветліць, як іх рэалізаваць з найменшай шкодай.

«Гэта галаўны боль для ўрада Літвы, і варта спадзявацца, што былі зробленыя ўсе магчымыя дзеянні для змякчэння наступстваў, бо час для падрыхтоўкі быў, і ўся гэтая цяперашняя шуміха, што яны нібыта не выконваюцца, — гэта вельмі дрэнна», — адзначыла яна.

Раней міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і міністр транспарту Марыюс Скуодзіс заявілі, што гатовыя падаць у адстаўку з-за сітуацыі вакол паставак беларускага калію праз Клайпеду.

«Нанесеная рэпутацыйная шкода»: кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што сыдзе ў адстаўку праз беларускі калій

Грузы «Беларуськалія» ў Клайпеду будуць пастаўляцца як мінімум да канца снежня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0