БелТА

БелТА

«Відавочна адно: рэальная мэта Захаду складаецца ў метадычным знішчэнні канкурэнтаў. Гэтая сітуацыя наглядна прадэманстравала, што сяброў у нас там няма», — заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу: краіны ЕАЭС павінны разлічваць толькі на свае сілы і ў іх ёсць усе магчымасці для наладжвання імпартазамяшчэння. «Мы можам сябе забяспечыць усім неабходным», — упэўнены Лукашэнка.

«Мы валодаем інфармацыяй, што ўжо і ў вашы міністэрствы замежных спраў пайшлі візіцёры з заходніх краін і Злучаных Штатаў Амерыкі, угаворваючы вас падключыцца да ціску на Беларусь. Вы ведаеце, што супраць Беларусі ўжо пяты пакет санкцый, кажуць, што рыхтуюць і шосты, і сёмы, і невядома, колькі будзе. Гэта эканамічны ціск для задушэння Беларусі, для змены, як яны прама ўжо кажуць, не толькі ўлады, але і дзяржаўнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0