«Я бачу, якое становішча склалася ў сувязі з перавозкамі беларускіх грузаў праз Літву пасля ўведзеных ЗША санкцый, і разумею, як гэта адбіваецца на рэпутацыі ўрада Літвы, які ўзначальваецца вамі, таму на падставе 84 арт. Канстытуцыі і 10 арт. закона аб урадзе Літвы прашу Вас прыняць заяву аб адстаўцы і звольніць мяне з пасады міністра замежных спраў у самыя кароткія тэрміны», — сказана ў адрасаванай прэм'ер-міністру заяве.
Нагадаем, што з уступленнем у сераду амерыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягвае транзіт сваіх тавараў праз Літву.