2 снежня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку супраць «Беларуснафты».
У кастрычніку — снежні Беларусь магла б паставіць у Нямеччыну каля 450 000 тон нафты, згодна з квартальным графікам. Нафта пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Schewdt у Нямеччыне, які належыць расійскай «Раснафце» і італьянскай Eni.
Са слоў трэйдараў, «Беларуснафта» можа перанакіраваць нафту на экспарт на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывядзе да зніжэння паставак расійскай нафты ў краіну.





