Аляксандр Ярашук. Фота: «Народная воля»

Аляксандр Ярашук. Фота: «Народная воля»

Пры адказе на пытанне пра эканамічныя санкцыі, якія ўводзяцца ЕС і ЗША супраць беларускіх уладаў, Аляксандр Ярашук адзначыў, што не лічыць іх уплыў крытычным.

«Па двух прычынах. Адна заключаецца ў тым, што застаюцца шчыліны, каб сысці з-пад іх, што і пацвярджаецца сёння канкрэтнымі прыкладамі, — гаворыцца ў паведамленні канфедэрацыі. — Другая звязаная з падтрымкай Расіі, якая зацікаўленая ў мінімізацыі Беларуссю страт ад санкцый і будзе гэтаму ўсяляк садзейнічаць».

Аляксандр Ярашук адзначыў неадназначнае стаўленне незалежных прафсаюзаў да эканамічных санкцый, «паколькі яны супярэчаць мэтам, дасягненне якіх пакладзенае ў аснову стварэння і дзейнасці прафсаюзаў».

«Гэтыя мэты — занятасць, захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых, забеспячэнне годных заробкаў. Санкцыі нясуць пагрозу дасягненню гэтых мэт. А сам па сабе санкцыйны ціск, як паказала гісторыя, не забяспечвае падзенне аўтарытарных і дыктатарскіх палітычных рэжымаў», — паведамляе канфедэрацыя.

Між тым Ярашук адзначыў, што гаворка не ідзе аб хуткім калапсе беларускай эканомікі.

«Дзякуючы ўдалай кан’юнктуры ў бягучым годзе, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці і асабліва экспарту, рост заработных плат, — гаворыцца ў паведамленні. — Рост коштаў на калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты, расійскія субсідыі на энерганосьбіты дазваляюць прагназаваць адносна нармальнае праходжанне 2022 года ў сацыяльна-эканамічнай сферы».

Але пры гэтым, адказваючы на пытанне МВФ пра ўрадавыя праграмы эканамічнага развіцця, Ярашук адзначыў, што няма нагоды для доўгатэрміновых аптымістычных прагнозаў.

«Да гэтых праграм немагчыма ставіцца сур’ёзна, паколькі яны распрацоўваюцца тымі, хто вырашае імгненную задачу выжывання па прынцыпе «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца». У цяперашняга кіруючага палітычнага рэжыму няма і не можа быць ніякай эканамічнай стратэгіі», — адзначаецца на сайце канфедэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0