Суд пачаўся 6 снежня. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Вядомаму блогеру пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Эдуарда вінавацяць па чатырох артыкулах КК: распальванне варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Раман Пратасевіч праходзіць па справе сведкам. Пратасевіч раней выказваўся ў інтэрв’ю АНТ пра чат «Хата»: «Там былі адміністратары найбуйнейшых каналаў, блогеры і гэтак далей. І менавіта там усё сапраўды адбывалася, гэта быў такі галоўны каардынацыйны чат вулічных пратэстаў і інфармацыйнага парадку».

Сярод тых, хто ўваходзіў у чат, Пратасевіч назваў і Пальчыса.

Пра тое, ці выступаў Пратасевіч у судзе, няма інфармацыі. 

Эдуард Пальчыс — папулярны блогер. Учора іншыя вядомыя блогеры атрымалі ад 14 да 18 год пазбаўлення волі.

«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа: пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс 

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?