«Мы падпісалі пагадненне ў галіне паветранага транспарту паміж Беларуссю і Венесуэлай. У Беларусі праз Венесуэлу ўсталюецца сувязь з Паўднёвай Амерыкай, з іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. А Венесуэла праз Беларусь атрымае сувязь са светам», — сказаў кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура.

На яго думку, авіязлучэнне паспрыяе павелічэнню патоку турыстаў у Венесуэлу.

Таксама, па інфармацыі Мадуры, паміж краінамі былі падпісаныя «дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання, гандлю, нафтахіміі і аднаўлення працы завода па вытворчасці грузавікоў і сельскагаспадарчых машын».

Венесуэла ‒ краіна Лацінскай Амерыкі, якая знаходзіцца ў зацяжным палітычным крызісе, з высокім узроўнем карупцыі і злачынстваў. Пры мінулым кіраўніку Уга Чавісе Венесуэла і Беларусь нарасцілі гандлёвы абарот і іншае эканамічнае супрацоўніцтва, але з прыходам Мадуры гэтыя напрацоўкі былі страчаныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?