Пракопʼеў распавёў, як яго хацелі арыштаваць і прычым тут Баскаў, як адʼязджаў з краіны з тэніснай торбай у руках праз Стамбул, як у яго адціскалі і бізнэс і што ён гатовы аддаць, каб перамагчы.

Пракопʼеў расказаў, што зʼехаў з Мінска з тэніснай торбай.

«Гэта была спецаперацыя, адбывалася каласальная праца. Мне ўдалося задурыць галаву Баскаву і кампаніі. Усе 10 дзён, калі разумеў, што арышт непазбежны, я рабіў незлічоную колькасць дзеянняў, трэба было паказаць бестурботнага бізнэсмена», — распавёў ён.

Ён сказаў, што за ім сачылі, «падбіралі смецце» за ім.

«Я выдатна разумеў, што будзе далей, таму трэба было тэрмінова прадаць долю ў рэстаранах, што і адбылося, — на жаль, нядорага». А далей — пайшоў гуляць у тэніс з раніцы, а «вынырнуў» у Стамбуле, потым перабраўся ў Кіеў.

Цяпер улады, па словах Пракопʼева, зачышчаюць усіх ініцыятыўных: «Яго [Лукашэнкі] задача — разабраўшыся з ініцыятыўнымі і актыўнымі, прымусіць эміграваць усіх, хто можа ўплываць на розумы».

Нечакана Пракопʼеў выказаўся пра беларускую мову.

«Беларуская мова — гэта такая важная штука, асабліва ў тым становішчы, у якім мы цяпер знаходзімся. Мова — гэта тэма, якую нельга проста так марна абмяркоўваць. Гэта, калі хочаце, асобнае інтэрвʼю. Гэта тое пытанне, на якое трэба будзе нацыі адказаць, гэта вельмі складана. Не трэба яго насаджаць, не трэба змагацца за яго — яго трэба проста зрабіць сексапільным, і для гэтага ў новай краіне ўсе шанцы ёсць».

На што гатовы Пракоп’еў для Беларусі? «Я гатовы аддаць усё, што ў мяне ёсць для таго, каб гэтая перамога здарылася. <…> Я гатовы памерці за свае перакананні. За новую Беларусь. Новая Беларусь — набор маіх перакананняў».

Адзінае, чаго Пракопʼеў не абяцае — «праходу праз КПП з паднятымі рукамі». «Гэта наогул не мой стыль», — кажа ён.

Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?