Вядома, што супрацоўнікі турмы склалі на палітвязня больш за 60 рапартаў за парушэнні рэжыму ўтрымання. Але сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым парушаў на знак пратэсту пастаяннага парушэння яго правоў адміністрацыяй турмы і адмовіўся ад дачы паказанняў у якасці падазраванага. 

Таксама вядома, што 17 снежня Мікіту Емяльянава не выпусцілі са штрафнога ізалятара: у гэты дзень сканчаліся 30 сутак яго утрымання там за накладзеныя тройчы запар спагнанні. Хлопца пакаралі яшчэ трыма суткамі ШІЗА за міжкамерную сувязь.

Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны ў лютым 2020 года да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што кідаў лямпачку з фарбай у будынак суда і «кактэйль Молатава» — у дзверы «Валадаркі». Пасля па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Емяльянаву быў зменшаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?