Пры запуску феерверкаў у атмасферу выкідваюцца шкодныя рэчывы, якія негатыўна адбіваюцца на людзях, што пакутуюць на астму і сардэчныя захворванні. Салюты таксама палохаюць хатніх жывёл і птушак.

Зыходзячы з гэтага, Вільня вырашыла далучыцца да еўрапейскіх гарадоў, якія ўжо адмовіліся ад феерверкаў: сярод іх — Беласток, Гданьск, Уроцлаў і Варшава. Гандаль феерверкамі не будзе забаронены, але ўрад рэкамендуе жыхарам выкарыстоўваць іх радзей ці зусім адмовіцца ад іх.

Прафесар Віленскага ўніверсітэта і доктар-кардыёлаг Пранас Шэрпіціс нагадаў пра траўманебяспечнасць салютаў. «Людзі з-за халатнасці трапляюць у аддзяленні хуткай дапамогі з траўмамі і апёкамі пасля спроб запусціць феерверк», — кажа ён. На думку медыка, свята без феерверкаў павысіць бяспеку.

Нагадаем, што днямі стала вядома, што ў Мінску на новы год упершыню не будзе салюту. Гарадскія ўлады кажуць, што гэта не галоўны атрыбут Новага года, і абяцаюць, што і без феерверкаў будзе весела. Але, у параўнанні з Вільняй, падобна, мінчукам альтэрнатывы не прапануюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?