Чытайце таксама: Луцкі: Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры.

Нацбанк Беларусі праверыць РРБ-Банк, Альфа-Банк і БСБ Банк. Пачатак праверкі РРБ-Банка намечаны на сакавік, Альфа-Банка — на красавік, БСБ Банка — на чэрвень.

Пракурорскія работнікі правераць стан спраў у «Планара», кіруючай кампаніі холдынгу «Мінскі маторны завод», Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) і на ММЗ імя Вавілава.

Камітэт Дзяржкантролю праверыць БНТУ, кіруючую кампанію холдынгу «Мінскі маторны завод», ТАА «ЛенПрадуктСэрвіс» (брэнд «Святлафор»), ТАА «Фікс Прайс Захад» (брэнд Fiх Price), «Прамагралізінг», «Атлант», Мінскі трактарны завод, Белаграпрамбанк, Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Белгідрамет.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў маі пачне праверку ТАА «Тытунь-Інвест».

Кантралёры з сістэмы Міністэрства аховы здароўя ў 2022 годзе прыйдуць на «Мілавіцу», Мінскі інструментальны завод, «Мінскбакалеягандаль», Вопытны завод металаканструкцый, кіруючую кампанію холдынгу «Інтэграл», ААТ «Дражджавы камбінат», СААТ «Ферэйн», а таксама МЗАЛ імя Машэрава.

Мінфін у 2022 годзе праверыць Белнафтастрах і Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі.

Органы Міністэрства па падатках і зборах пачнуць праверкі ў дачыненні да ТАА «Гурміна», ТАА «Ойл Мотор» і ТАА «Мір фарту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?