Справу разглядаў суддзя Юрый Блоцкі.

На лаве падсудных — чацвёра: Павел Крашакоў, Ігнат Ігнаценя, Кірыл Рамашко і Данііл Басяк.

Да суда ўсе чацвёра знаходзіліся пад вартай. Судовы працэс распачаўся 7 снежня.

Пакуль праваабаронцы валодаюць інфармацыяй толькі пра вынесеныя прысуды. І яны даволі суровыя.

Паўла Крашакова пакаралі пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам міліцыі;

Кірылу Рамашко — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Данілу Басяку — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Ігнату Ігнаценю — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і 2 000 рублёў кампенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0