Сёння з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 20:14 у Ташкент вылецеў самалёт «Белавія» з нумарам рэйса B2755.

Самалёт Boeing 737, не даляцеўшы да беларускага Слаўгарада, развярнуўся, зрабіў некалькі колаў над Быхавам, а затым перамясціўся ў неба над горадам Беразіно, дзе пачаў рабіць колы ў паветры.

Мінскі аэрапорт не паведамляе прычын такіх паводзін самалёта, і просіць звяртацца непасрэдна ў авіякампанію.

Дапоўнена: У 23:30 самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце, пасадка прайшла ў штатным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0