Паводле СК, «Пушкін выконваў і размяшчаў у адкрытым доступе партрэты памагатых нацысцкіх злачынцаў у вобразе беларускіх патрыётаў і гераічных асоб. Абвінавачаны разлічваў на давер гледачоў да мастака, тым самым паставіў на адзін узровень сапраўдных герояў і здраднікаў, а таксама падвергнуў сумневу рашэнні Міжнароднага ваеннага трыбунала, якія не маюць тэрміну даўнасці».

Мастаку выстаўленае абвінавачванне па ч. 3, арт. 130 — рэабілітацыя нацызму, а таксама паводле арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў

«Ён на пастаяннай аснове ўдзельнічаў у незаконных акцыях і, адчуваючы ўсёдазволенасць, здзекаваўся з дзяржаўных сімвалаў».

«Пры вывучэнні асобы абвінавачанага ўстаноўлена, што ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, пачынаючы з 1989 года, здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму», — зазначае СК і дадае, што да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні больш чым 40 экспертных даследаванняў.

***

Нагадаем, што на выставе ў Гродне ў сакавіку 2021 года дэманстраваўся партрэт дзеяча антысавецкага падполля Яўгена Жыхара. Тады Пушкіна і абвінававацілі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130, ч.3). Мастак у той час быў ва Украіне, але вярнуўся дахаты, дзе і быў арыштаваны. З канца сакавіка ён знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0