Праз гэты дакумент улады прапануюць «заканадаўча вызначыць, што здзейсненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд злачынствы, скіраваныя на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, з'яўляюцца генацыдам. Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа». 

Гэты закон, за парушэнне якога можа пагражаць пакаранне нават да 10 гадоў зняволення, незалежныя эксперты расцэньваюць як рэпрэсіўны, які мае на мэце не аднаўленне справядлівасці, а фактычную крыміналізацыю ўсіх дыскусій адносна неадназначных падзей Другой сусветнай вайны.

Пацярпець ад яго могуць у першую чаргу прафесійныя гісторыкі, якія імкнуцца даследаваць Другую сусветную вайну па-за межамі акрэсленай дзяржавай парадыгмы, якая засталася ў спадчыну ад часоў Савецкага Саюза. І гэта стварае рэальную небяспеку, што гістарычная навука ў Беларусі можа быць канчаткова замененая прапагандай.

Зрэшты, судзяць за альтэрнатыўныя дзяржаўным погляды на гісторыю Другой сусветнай вайны і без гэтага закона. Найбольш яскравы прыклад — справа мастака Алеся Пушкіна.

Завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна. Яму інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму

Беларускі гісторык: «Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» — гэта чыста рэпрэсіўны закон»

Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» ў двух чытаннях прыняты Палатай прадстаўнікоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0