Другая патэнцыйная пляцоўка — мясцовасць каля Жарнавецкага возера ў тым самым Вейхероўскім павеце, дзе яшчэ ў часы Польскай Народнай Рэспублікі станцыю ўжо пачыналі будаваць. Але пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС ад атамнай энергетыкі Польшча вырашыла адмовіцца. Як аказалася, толькі часова. 

Фота ілюстрацыйнае, businessinsider.com.pl

Фота ілюстрацыйнае, businessinsider.com.pl

Цяпер падрыхтоўка да пабудовы аб'екта ідзе поўным ходам, і ў гэта актыўна заангажаваная польская дзяржава. «Працуем згодна з планам, і выбар месца для лакалізацыі станцыі гэта пацвярджае. Польшча мае патрэбу ў атамнай энергетыцы, а пабудова першай электрастанцыі гэтага тыпу ў Польшчы мае значэнне для ўсёй краіны як з пункту гледжання энергетычнай трансфармацыі, так і з гледзішча бяспекі паставак электраэнергіі», — пракаментавала навіну міністр па справах клімату Анна Москва.

Згодна з праграмай развіцця польскай атамнай энергетыкі, Польшча плануе будаваць сучасныя, правераныя і буйныя рэактары тыпу PWR (рэактар з вадой пад ціскам). Планам, распрацаваным да 2040 года, прадугледжваецца, што ў 2033 годзе будзе запушчаны першы блок польскай АЭС магутнасцю каля 1—1,6 гігават. Наступныя блокі будуць уводзіцца кожныя наступныя 2—3 гады. Уся праграма прадугледжване пабудову шасці блокаў агульнай магутнасцю да 9 гігават. Для параўнання: планаваная магутнасць Беларускай АЭС 2,4 гігавата.

У Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0