Выданне Znak.com паведамляе, што новым паслом Расіі ў Беларусі стане старшыня вышэйшага савета «Адзінай Расіі», паўнамоцны прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, былы старшыня Дзярждумы і міністр унутраных спраў Барыс Грызлоў. Цяперашні пасол Яўген Лук'янаў будзе адкліканы. 

Выданне спасылаецца на крыніцу ў Дзярждуме. Паведамляецца, што кандыдатуру Грызлова сёння ўхваліў думскі камітэт па справах СНД. Канчатковае рашэнне аб зацвярджэнні кандыдатуры па пасаду амбасадара Расіі ў Беларусі прыме прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Цяперашні пасол Лук’янаў працуе ў Мінску з сакавіка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0