Фота прэс-служба СК

Фота прэс-служба СК

Паводле псіхолага, жанчыны складаней праходзяць адаптацыю ў месцах зняволення, чым мужчыны. Сярод асуджаных да пазбаўлення свабоды жанчыны складаюць 10%, большасць з іх упершыню трапілі за краты (61%). Зараз у жаночых калоніях знаходзіцца больш за 400 жанчын, якія здзейснілі забойства, 70% з іх раней не былі ў зняволенні. 

Калі казаць пра ўзрост асуджаных, то жанчын да 30 год 32%, а каля паловы — ад 30 да 50 год. Псіхолаг Адаськова звязвае гэта з узроставым крызісам сярэдзіны жыцця — стрэсавым фактарам для жанчыны. 

Пры гэтым 20% забойстваў здзейснілі жанчыны, старэйшыя за 50 год. Навукоўцы адзначаюць, што ў гэтым узросце пад’ём злачыннай актыўнасці ў жанчын сустракаецца часцей, чым у мужчын. І матывам з’яўляецца карыслівасць, нянавісць, знявага, галеча і рэўнасць.

Жанчыны часцей за мужчын ідуць на злачынствы ў выніку побытавых і сямейных канфліктаў, інтымных перажыванняў. 78% апытаных забілі мужа або сужыцеля, у большасці выпадкаў — без саўдзельнікаў (87%) і зброяй стаў звычайны кухонны нож (у 53% выпадкаў). І амаль усе забойствы здзейсненыя на п’яную галаву (94%).

Аўтар даследавання адзначае, што жанчыны ідуць на забойства пад уплывам імгненных эмоцый, не ўсведамляюць наступствы, адпаведна і не плануюць злачынства, дзейнічаюць імпульсіўна, у адзін момант. 

На жаль, у Беларусі больш не працуе гарачая лінія дапамогі ахвярам хатняга гвалту, яна спыніла сваю дзейнасць, калі ў офіс да арганізацыі, што яе курыравала, прыйшлі сілавікі. Аднак працягвае працу гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі, кантакты для свайго гораду вы знойдзеце па спасылцы.

Чытайце таксама:

Дырэктара дома культуры, які забраўся на дрэва каб яго не высеклі, арыштавалі на 15 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0