Рух цягнікоў 24 і 31 снежня 2021 года, 6 студзеня 2022 года будзе арганізаваны па графіку пятніцы, а 25 і 26 снежня 2021 года, 1, 2, 7, 8, 9 студзеня 2022 года — па графіку нядзельных дзён.

У навагоднюю ноч працаваць метрапалітэн будзе да 4:00. Закрыццё на ўваход станцый «Няміга», « Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці) адбудзецца ў 4:15.

Інтэрвал руху цягнікоў з 00:00 да 4:15 1 студзеня 2022 года на 1-ай і 2-ой лініях метро складзе 6 хвілін, на 3-яй лініі — 10 хвілін. 1 студзеня 2021 года метрапалітэн пачне працу як звычайна, у 5:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0