Каб замераць успрыманне беларускай эканомікі насельніцтвам краіны, цэнтр BEROC правёў апытанне спажыўцоў і бізнэсу. 38% рэспандэнтаў сярод гарадскога насельніцтва ва ўзросце 18-64 гадоў адказалі, што адчуваюць падзенне даходаў.

У асноўным беларусы адмаўляюцца ад буйных пакупак і забаў, а 36,4% апытаных вымушаныя эканоміць на ежы. Пераважная большасць рэспандэнтаў кажа, што эканамічная сітуацыя ў краіне пагоршылася альбо, «хутчэй, пагоршылася».

«Усё, што адбываецца пазітыўнага ў эканоміцы, звязана са знешнім контурам. Але калі мы гаворым пра спажыванне, то людзі не гатовыя траціць грошы. Назіраецца інвестыцыйная дэпрэсія — бізнэс успрымае рызыкі вельмі высока», — каментуе дырэктарка цэнтра BEROC Кацярына Барнукова.

Эксперты тлумачаць, што «беларускі цуд» скончыцца ў наступным годзе.

Паводле іх, рост ВУП прыкладна на 2% у 2021 годзе быў звязаны з агульным аднаўленнем сусветнай эканомікі пасля пандэміі. «Улічваючы, што ўсе эканомікі вакол нас растуць хутчэй, казаць пра ўнікальны поспех не даводзіцца», — адзначае дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.

У наступным жа годзе дададуцца адкладзеныя эфекты ад санкцый, «інвестыцыйнай дэпрэсіі» — бізнэс успрымае рызыкі ў Беларусі вельмі высока, піша Deutsche Welle.

У некалькі разоў больш за афіцыйную інфляцыю. Як падаражэлі за год аліўе і селядзец пад шубай

Чай плюс 18%, агуркі — 40%. Як змяніліся цены на прадукты пасля адмены дзяржрэгулявання

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?