Getty Images

Getty Images

Прысуд набывае моц неадкладна. Асуджаныя адправяцца ў калоніі.

Юрыст штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак і прадстаўніца штаба Марыя Калеснікава былі затрыманыя ў верасні 2020 года.

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд прысудзіў Калеснікаву і Знака да 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 10 гадоў калоніі строгага рэжыму адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Віктар Бабарыка ў ліпені 2021 года быў асуджаны на 14 гадоў зняволення.

«У канцы 2021 года мы бліжэйшыя да вайны і канцэнтрацыйных лагераў, чым да міру». Каляднае эсэ Сашы Філіпенкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0