На думку Ткачэнкі, у цэлым серыял даволі нядрэнны і забаўляльны, але ў новым сезоне яго аўтары апынуліся ў палоне ганебных стэрэатыпаў. Ён абураецца:

У «Эмілі ў Парыжы» — карыкатурны вобраз украінкі, што непрымальна. А з іншага боку, ён яшчэ і абразлівы. Вось такімі будуць бачыць украінцаў за мяжой? Якія крадуць, хочуць атрымліваць усё бясплатна, баяцца дэпартацыі? Так быць не павінна.

Ткачэнка ўпэўнены, што Netflix добра знаёмы з Украінай і мог бы не дапускаць падобных памылак. І настроены дзейнічаць рашуча: «Прыйдзецца працягваць змагацца са стэрэатыпамі… Накірую тэкст нашай пазіцыі Netflix».

Украінка Петра ў серыяле «Эмілі ў Парыжы». Фота: Netflix

Украінка Петра ў серыяле «Эмілі ў Парыжы». Фота: Netflix

У другім сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы», які ўваходзіць у топ-10 самых папулярных серыялаў Netflix, яго аўтары ўвялі новага персанажа — украінку па імені Петра, якая прыехала ў Парыж з Кіева. Галоўная гераіня серыяла Эмілі пазнаёмілася з ёй на курсах французскай мовы ў чацвёртай серыі. Дзяўчаты адпраўляюцца разам на прагулку, каб папрактыкавацца ў мове. І Петра шакуе Эмілі сваім невуцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0