«Мы пашыраем наша супрацоўніцтва з Турцыяй. Усё пачалося з паставак байрактараў, а цяпер запушчана іх вытворчасць ужо ва Украіне. Калі кажуць, што гэта турэцкія байрактары, — так, мы іх атрымалі з Турцыі, але важна адзначыць, што рухавікі для гэтых беспілотнікаў вырабляюцца ў нашай краіне» — расказаў ён.

«Байрактар» — гэта баявы разведвальна-ўдарны беспілотны комплекс турэцкай вытворчасці. Прызначаны для назірання за тэрыторыяй праціўніка з паветра і аператыўнага выяўлення і падаўлення цэляў. Ён абсталяваны кіраванымі ракетамі і авіяцыйнымі бомбамі. Баявы дрон абсталяваны некалькімі камерамі, сучасным праграмным забеспячэннем і можа без пасадкі знаходзіцца ў паветры больш за суткі.

Узброеныя «Байрактарамі» азербайджанскія войскі разграмілі армянскія ў Нагорным Карабаху. Армяне мелі на ўзбраенні расійскую тэхніку і не мелі сучасных беспілотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0