«Учора я і мой брат наведалі Вову, ён трымаецца добра, былі змены па камеры і ягоныя ўмовы сталі горшыя, але зараз яго вярнулі туды, дзе ён быў доўгі час, і таму настрой яго палепшыўся.

Ён да слёз перажывае аб Надзі і аб яе здароўі (зубы). За сябе не хвалюецца, кажа, што добра ладзіць з людзьмі, таму ўсё будзе добра. Ён кожную хвіліну думае толькі пра Надзю і пра доўгае расстанне, гэта цяжка.

Вова вельмі ўдзячны ўсім, хто хвалюецца за іх лёс, прачытаў вашыя каментары і зразумеў што падтрымка ёсць, ад гэтага станавіцца спакайней».

14 снежня ўдзельнікам фолк-гурту Irdorath — Уладзіміру і Надзеі Калач — суд даў па 2 гады зняволення за «музычнае суправаджэнне» мінулагодніх пратэстаў. Удзельнікаў гурта затрымалі 2 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0