Пантыфік папрасіў падтрымаць людзей у зонах ваенных дзеянняў, мігрантаў і палітвязняў.

Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх.

— Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае тое, што мы перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр.

Папа Францішак згадаў Блізкі Усход, Паўночную Афрыку, Судан, Украіну і М’янму, дзе, як ён нагадаў, хрысціяне падвяргаюцца пераследу. Ён папрасіў дапамогі ў пераадоленні пандэміі, для суцяшэння хворых, жанчын, якія пацярпелі ад насілля, а таксама надзеі для дзяцей і моладзі, якія пацярпелі ад гвалту.

Ён заклікаў вызваліць усіх зняволеных і палітвязняў, а таксама праявіць міласэрнасць да мігрантаў і бежанцаў.

«Дзіця з Бэтлеема, зрабі так, каб найхутчэй вярнуліся дадому шматлікія ваеннапалонныя нядаўніх канфліктаў, грамадзянскія і вайскоўцы, а таксама зняволеныя па палітычных матывах. Не пакідай нас абыякавымі перад абліччам цяжкай сітуацыі, у якой апынуліся мігранты, бежанцы і перасяленцы. Іх вочы просяць нас не адварочвацца, не адмаўляць у чалавечнасці, якая нас аб’ядноўвае, зрабіць іх гісторыі нашымі ўласнымі і не забываць пра іх трагедыі», — сказаў Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0