Пра гэта ў эфіры БТ заявіў новы міністр Аляксей Багданаў. На думку міністра, новы механізм дазволіць адмяніць ранейшую пастанову ўрада, якой рэгуляваліся цэны на сацыяльна значныя тавары. Нагадаем, што яна была ўведзеная ў лютым, а ў снежні спіс тавараў быў значна скарочаны. 

Багданаў распавёў, што МАРГ вядзе перамовы з гандлёвымі сеткамі, каб тыя давалі зніжкі асобным катэгорыям грамадзян на сацыяльна значныя тавары.

— Гэтым механізмам мы пастараемся стрымаць інфляцыйныя працэсы і забяспечыць не самыя багатыя пласты насельніцтва добрымі якаснымі таварамі. Плануецца, што механізм запрацуе прыкладна ў сярэдзіне студзеня, — сказаў Багданаў.

Ад фізрука да кіраўніка. Пяць фактаў пра новага міністра гандлю і антыманапольнага рэгулявання

Чай плюс 18%, агуркі — 40%. Як змяніліся цены на прадукты пасля адмены дзяржрэгулявання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0