«Таямніца Богаўцелаўлення змяніла ход гісторыі. Яна заклікае нас з удзячнасцю прыняць гэты нябесны дар Божай любові і дзяліцца ім з іншымі з мэтай вырашэння шматлікіх сучасных праблем. <…>

Гэта вельмі важна ў час, калі па прычыне адыходу ад Божага закона і маральных прынцыпаў наша грамадства падзеленае непаразуменнямі, узаемнымі абвінавачваннямі, адсутнасцю духу пакаяння і ўзаемнага прабачэння, культуры пашаны ў міжчалавечых адносінах, неадпаведным разуменнем свабоды», — падкрэсліў заслужаны іерарх.

«Трэба бачыць і прыняць святло Хрыста, каб яно ззяла ў нашых сэрцах і стала суцяшэннем і надзяй для нашай Бацькаўшчыны ў гэты складаны час яе гісторыі.Неабходна вярнуцца да маральных прынцыпаў, якія гарантуюць дасягненне такога пажаданага паяднання і супакою. Сапраўдны і трывалы мір наступіць толькі тады, калі кожны дзень нашага жыцця стане Божым Нараджэннем», — цытуе словы арцыпастыра catholic.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?