Праз пераслед адміністрацыяй БДУІР студэнтаў нямецкі ўніверсітэт у Пфорцхайме (Бадэн-Вюртэмберг) спыняе з беларускай ВНУ партнёрскія адносіны. Пагадненне аб супрацоўніцтве дзейнічала больш за 10 гадоў.
З БДУІР адлічылі 18 студэнтаў на палітычных прычынах. 2 студэнты прызнаныя палітвязнямі. Таксама праз палітыку было звольнена 6 выкладчыкаў. Яшчэ 57 атрымалі вымовы або заўвагі.
Раней пра спыненне адносін з беларускімі партнёрамі заявілі ў Іенскім і Брэменскім універсітэтах.
Якія кампаніі перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю з-за палітыкі
Буйны вытворца шын спыняе супрацоўніцтва з Беларускім металургічным заводам з-за парушэння правоў рабочых. Што вядома?





