Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю амерыканскаму каналу CBSNews.
Харыс кажа, што ЗША вядуць прамыя перамовы з Расіяй.
«Мы ясна разумеем, што Расія не павінна парушаць суверэнітэт Украіны, і мы адстойвалі і адстойваем яе тэрытарыяльную цэласнасць. Мы працуем з нашымі саюзнікамі ў гэтым дачыненні, і мы вельмі выразна заявілі, што гатовыя ўвесці санкцыі, якіх раней не бачылі», — сказала віцэ-прэзідэнт.
Яна адмовілася ўдакладніць, пра якія менавіта санкцыі ідзе гаворка і ці будуць яны тычыцца Уладзіміра Пуціна асабіста.
У адказ журналістка нагадала, што раней санкцыі не спынілі прэзідэнта Пуціна.
«Я паўтаруся, што мы гаворым пра санкцыі, якія мы раней не ўжывалі», — падкрэсліла Харыс.





