«Вакцына будзе выдзяляцца Мінздароўя згодна з пададзенымі заяўкамі», — піша бальніца.
Для дарослых прышчэпка платная. Арыенціровачны кошт 40-60 рублёў.
«Наша Ніва» патэлефанавала ў бальніцу, каб запісацца на вакцынацыю.
«Усё адмяняецца, — адказала нам супрацоўніца. — Мы замаўлялі вакцыны. Але сёння старшая медсястра паведаміла, што нічога не прыйшло. Магчыма, і ў іншых раёнах замаўлялі».
Калі з'явіцца магчымасць прышчапіцца Pfizer, у бальніцы цяпер не бяруцца прагназаваць.
«Вы ж ведаеце, як у нас ўсё змяняецца», — уздыхнулі на тым канцы провада.
Чытайце таксама:«Спадзяюся, пятага разу не будзе». Беларусы, якія хварэлі на кавід тры і больш разы, расказваюць, як гэта





