Беларуска Вольга Пінчук па сямейных абставінах мусіць аддаць у добрыя рукі вожыка.
Аддае разам са скрынкай, складным вальерам, колам, домікам, пераноскай і кормам.
Вожыку 1 год і 4 месяцы, есць сухі корм для кацянят з курыцай, спецыяльныя кармы для вожыкаў, насякомых, мяса, яйкі і крэветак.
Вожык мае пашпарт на імя цяперашняй гаспадыні, але можна перааформіць. Чыпіраваны, зробленая прышчэпка ад шаленства.
Ахвотныя прытуліць жывёлінку — пішыце да Вольгі ў Фэйсбук!





