Reuters.com

Reuters.com

Пачынаючы з 3 студзеня ў краіне абмяжуюць наведванне масавых падзей (дазволена да 2 тысяч чалавек у памяшканні і да 5 тысяч на адкрытым паветры), а працадаўцам прапануюць там, дзе гэта магчыма, перавесці супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу на 3-4 дні на тыдзень, піша Бі-бі-сі.

Абмежаванні ўводзяць з-за імклівага росту колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам — больш чым сто тысяч новых выпадкаў за суботу. Гэта самы высокі паказчык, зафіксаваны ў краіне з пачатку пандэміі.

Але каменданцкую гадзіну ўводзіць не будуць, запэўніў французскі прэм'ер-міністр Жан Кастэкс і параўнаў пандэмію з фільмам, які ніяк не заканчваецца.

Францыя стала апошняй з еўрапейскіх краін, якая зрабіла больш жорсткімі абмежаванні на фоне распаўсюджвання «амікрона» па кантыненце.

Апошнія даследаванні паказваюць, што «амікрон» лагаднейшы за «дэльту», папярэдні штам. Людзі маюць на 30-70% меншыя шанцы трапіць у бальніцу.

Тым не менш ёсць асцярогі, што вялікая колькасць хворых можа перазагрузіць бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0