Таксама з плана зніжэння выкарыстання пластыку прыбралі пункт аб забароне пэўных відаў аднаразовага посуду ў грамадскім харчаванні, паведамляе Office life.

Перасунуты на больш далёкі гарызонт яшчэ адзін дэдлайн. Стварэнне аб'ектаў па сартаванні і перапрацоўцы адходаў палімернай упакоўкі — гэта ўжо справа не 2022-га, а 2025 года. Развіццё вытворчасці экалагічна бяспечнай (у тым ліку біяраскладальнай) упакоўкі таксама адтэрмінавалі: з 2023-га на 2025-й.

Раней бізнэс прасіў дзяржаву спачатку абкатаць сістэму звароту дэпазітнай тары праз пілотны праект. Таксама было нямала крытыкі прапаноў Мінжылкамгаса па гэтай сістэме. Напрыклад, асацыяцыя рознічных сетак лічыла, што прапануецца неэфектыўны варыянт. У тым ліку не было інфармацыі, у каго купляць тараматы. Не ўсюды можна лёгка выдзеліць плошчы пад збор тары. У сваю чаргу, кампанія «Аліварыя» адзначала, што не супраць увядзення дэпазітнай сістэмы, але няма поўнага разумення дэталяў будучага праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0