Пра сітуацыю распавядае Оnliner.

Увечары 25 снежня Марына з сям'ёй і сабакам гуляла па Кастрычніцкай плошчы. У нейкі момант сын жанчыны разам з жывёлінай зайшлі пад усталяваныя на плошчы светлавыя аркі — і сабака павалілася, як у сутаргах, пачала скавытаць, абкусала сабе лапы і язык. Адцягнуўшы сабаку ад аркі, муж Марыны падышоў забраць пакінутыя там рэчы, і яго таксама ўдарыла токам.

У той жа дзень муж і жонка напісалі дзве заявы ў РУУС Цэнтральнага раёна: адну з апісаннем сітуацыі, а другую — з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці асобу, адказную за бяспечную эксплуатацыю светлавой аркі. На 28 снежня адказу на заявы няма.

Па каментарый з нагоды здарэння Onlíner звярнуўся ў прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама. «Мінскэнерга» праводзіць праверку», — патлумачыла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Таксама журналісты высветлілі, што прыгожыя святочныя аркі — вотчына «Мінскрэкламы». «Усе непаладкі ліквідаваныя, аркі працуюць, людзі могуць гуляць на плошчы і не баяцца за сваё здароўе. Цяпер мы разбіраемся ў гэтай сітуацыі, зрабілі запыт у «Мінгарсвятло», хутка нам павінны даць інфармацыю. Але пакуль канчатковых вынікаў праверкі няма», — растлумачылі ў арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0