Уладзімір Кухараў.

Уладзімір Кухараў.

Сёння кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў анлайн-сустрэчу са студэнтамі. Студэнтка ўніверсітэта «МІПСА» спытала, якая падзея найбольш запомнілася Кухараву падчас вучобы ў ВНУ, пішуць «Мінск-Навіны».

— Калі я вучыўся ў інстытуце, была такая традыцыя: студэнтаў адпраўлялі на сельскагаспадарчыя працы, так званую бульбу. Мы займаліся не толькі ўборкай бульбы, але і буракоў, лёну, працавалі на збожжатаках, — сказаў Кухараў. — Гэты час сапраўды запомніўся як самы яркі. Шкада, што цяпер ВНУ такое не практыкуюць, бо падобныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць, дораць сяброў на ўсё жыццё і, вядома, прыносяць карысць.

Мэр Мінска загадаў прыбраць з найлепшых паліц у крамах тавары з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0