Крыстаф Гойсген

Крыстаф Гойсген

Па словах Гойсгена, «Пуцін жыве ў свеце ўласнай настальгіі, дзе міжнароднае права не мае ніякай ролі», а таксама «ўслаўляе Савецкі Саюз і нават рэжым Сталіна». Прэзідэнт Расіі, перакананы нямецкі палітык, «імкнецца да аднаўлення Расійскай імперыі, якая нагадвае Савецкі Саюз».

Каб гэтаму супрацьстаяць, Берлін, Брусель і Вашынгтон дакладна мусяць вызначыць свае пазіцыі ў дачыненні да Масквы.

«Мяккая рэакцыя будзе вытлумачаная Пуціным як слабасць і толькі будзе падахвочваць яго экспансіянісцкія жаданні», — адзначае Гойсген.

І лічыць, што Германія і Еўропа павінны выступаць на міжнароднай арэне больш актыўна, бо ЗША цяпер надта занятыя ўнутранай палітыкай.

66-гадовы Крыстаф Гойсген неўзабаве зойме пасаду кіраўніка Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Гэта штогадовая прэстыжная канферэнцыя, якая праводзіцца з 1962 года і ў якой удзельнічаюць вядучыя палітычныя і ваенныя лідары сусветных дзяржаў, палітолагі і прадстаўнікі СМІ. Менавіта на ёй Пуцін у 2007 годзе выступіў з т. зв. Мюнхенскай прамовай, якую многія палітолагі ацэньваюць як сімвалічны пачатак новай халоднай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0