Эдуарду Бабарыку выставілі новыя абвінавачванні. Яму пагражае 20 гадоў турмы
Эдуарда Бабарыку падазраюць у распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130) і арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293), паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Статус па ранейшай справе за ўхіленне ад падаткаў застаецца нявызначаным.
Эдуарда затрымалі паўтара года таму, 18 чэрвеня 2020-га, разам з яго бацькам Віктарам Бабарыкам. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым быў перавезены ў СІЗА на вул. Валадарскага.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ