«Тэма, якую абмяркоўвалі бакі ў Санкт-Пецярбургу, — канстытуцыйная рэформа ў Беларусі, — лічыць палітолаг Валер Карбалевіч. —

Для Лукашэнкі было прынцыпова важна атрымаць падтрымку Пуціным таго варыянта, які прапанаваў ён — што ён нікуды не сыходзіць, ніякі транзіт улады не збіраецца ажыццяўляць.

То-бок таго, што канстытуцыйная рэформа радыкальна памяняла свой сэнс. Першапачаткова гэта павінен быў быць механізм транзіту ўлады. Менавіта з расійскай падачы ён і запускаўся. А цяпер Лукашэнка нікуды не збіраецца».

На думку палітолага, Пуцін сваю згоду на новы варыянт Канстытуцыі даў.

«Цяпер момант рэзкага абвастрэння канфлікту з Захадам, патрэбны такі саюзнік, як Лукашэнка — які можа троліць Захад, правакаваць яго. Таму Пуцін не стаў пярэчыць».

Расійскія СМІ паведамлялі, што на сустрэчы абмяркоўваліся вынікі інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, санкцыі, пад якімі Беларусь выстаяла, дзякуючы падтрымцы Расіі. Пуцін прапанаваў дапусціць беларускія кампаніі да дзяржзакупак у Расіі.

Анансавалі сумесныя ваенныя вучэнні — у лютым ці сакавіку 2022-га. Пісалі, што Лукашэнка прасіў Пуціна паглыбіць супрацоўніцтва у ваеннай сферы.

Адчытваліся таксама пра вынікі таварыскага матчу, дзе Пуцін закінуў сем шайбаў, а Лукашэнка — дзве.

Перамовы Пуціна з Лукашэнкам завяршыліся. Кампліментаў было шмат, канкрэтыкі мала

Як будуць развівацца адносіны з Расіяй? Што будзе пасля рэферэндуму? А з палітвязнямі? Прагназуюць палітолагі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0