Тэрыторыя забудовы салідная — 112 000 кв.м. На працягу наступных гадоў тут павінны вырасці 15 дзесяціпавярховікаў.

Праектам зоймецца МАПІД. Ужо распрацавана канцэпцыя забудовы, якая прадугледжвае веернае раскрыццё квартала на вуліцы Гарэцкага з наступным стварэннем закрытай унутранай прасторы за кошт разгорнутых блок-секцый.

У афармленні фасадаў упершыню разглядаецца прымяненне фібрацэментных пліт, лёгкіх, даўгавечных, экалагічных, якія адрозніваюцца разнастайнасцю расфарбовак і фактур.

Акрамя ўзвядзення дамоў, на тэрыторыі прадугледжаны два наземныя паркінгі па 270 месцаў і два падземныя па 300, школа на 780 месцаў, дзіцячы садок на 230 месцаў і амбулаторыя на вуліцы Гарэцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0