DEPOSITPHOTOS.COM, BY PINTAAL.MAIL.RU

DEPOSITPHOTOS.COM, BY PINTAAL.MAIL.RU

Як згатаваць чак-чак?

Інгрэдыенты:

  • 500—600 г мукі
  • 150 г масла
  • 150 г цукру
  • 5 яек
  • 300 г мёду
  • 300—400 мл алею

Растапіць на вадзяной ванне масла і астудзіць да пакаёвай тэмпературы. Да яек дадаць 30 г цукру, крыху ўзбіць, змяшаць з астуджаным маслам. Дадаць, прасеяўшы, 500 г мукі. Вымесіць цеста і па неабходнасці дадаць рэшту мукі порцыямі, пакуль цеста не стане мяккім і пругкім. Накрыць яго і пакінуць на 15 хвілін.

Размінаць у пласт цеста належыць рукамі, але можна і качалкай, да таўшчыні 1 см. Гатовы пласт нарэзаць палоскамі шырынёй 1—1,5 см, а пасля кожную палоску рукамі скачаць у жгут. Урэшце кожны жгут трэба нарэзаць на кавалачкі даўжынёй 3—4 см. 

У глыбокай патэльні або казане разагрэйце алей і смажце палачкі да залацістага колеру, памешваючы (прыблізна 2—3 хвіліны). У той жа час у каструлі нагрэйце мёд з рэштай цукру, на малым агні давядзіце да кіпення. Цукар мусіць распусціцца, а сама карамель стаць гусцейшай. 

Гатовыя палачкі пакладзіце ў шырокую місу і заліце гарачым мёдам. Асцярожна перамяшайце і выкладзіце курганчыкам. 

Чак-чак ядуць рукамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0