У Францыі з Новага года ўступіў у сілу закон, які забараняе пакаваць у пластык большасць відаў гародніны і садавіны.

У прыватнасці, загорнутымі ў плёнку і пакеты больш не будуць прадаваць гуркі, лімоны і апельсіны, перадаюць французскія СМІ. 

Выключэнне зробленае толькі для рэзанай садавіны або для вялікіх скрынь. 

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў новы закон «сапраўднай рэвалюцыяй». Францыя паставіла задачу адмовіцца ад выкарыстання аднаразовага, такога, які не надаецца на перапрацоўку, пластыку да 2040 года.

У аналагічным кірунку рухаюцца некаторыя іншыя еўрапейскія краіны. У прыватнасці, Іспанія ў снежні абвесціла, што таксама забароніць продаж садавіны ў пластыкавай упакоўцы з 2023 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0