«Па дамоўленасці з казахстанскім бокам вайскоўцы міратворчых сіл АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых мерапрыемстваў па навядзенні правапарадку ў краіне. Беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць пастаўленыя задачы ў планавым рэжыме. Няштатных сітуацый не зафіксавана», паведамляе Мінабароны.
Мінабароны: Беларускія вайскоўцы распачалі ахову важных аб'ектаў у Казахстане
Воінскі кантынгент міратворчых сіл Беларусі прыступіў да выканання задач па ахове шэрагу важных аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Казахстана, паведамляе Мінабароны.