Мост абваліўся прыкладна а трэцяй ночы, калі рух транспарту і людзей там мінімальны. Пацярпелых няма.

Ратавальнікі ў мэтах бяспекі часова закрылі праход па лесвіцы, што вядзе з боку плошчы Свабоды да вуліцы Няміга. Таксама закрыты выхад са станцыі метро з боку Верхняга горада ў напрамку пралёта.

Зменены рух транспарту (як менавіта будзе хадзіць транспарт, чытайце па спасылцы), аўтобусныя маршруты пусцілі ў абыход, а тралейбусы не даходзяць да праспекта Пераможцаў. Напрыклад, тыя што ідуць з боку Малінаўкі і Паўднёвага Захаду, едуць толькі да плошчы Багушэвіча.

Сур'ёзна пашкоджаны адзін са святлафораў. У найбліжэйшыя хвіліны бетонныя канструкцыі пачнуць разразаць ратавальнікі бензарэзам.

На месца здарэння прыехаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Паведамляецца, што ён асабіста бярэ ўдзел у працы аператыўнага штаба па высвятленні прычын здарэння.

Раней сталічныя ўлады назвалі папярэднюю версію: да абвальвання прывяла стомленасць канструкцый (у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за вагання тэмператур).

«Працы на пуцеправодзе цераз вуліцу Няміга будуць весціся кругласутачна. Наша задача на працягу дня завяршыць дэмантаж канструкцый, што абваліліся. За тыдзень — разабраць увесь пуцеправод. Будаўніцтва новага пачнецца аператыўна, але працы зоймуць некалькі месяцаў. Яны будуць весціся кругласуткава», — заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Мост цераз Нямігу — частка важнай транспартнай артэрыі, што вядзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход горада. А Няміга пад ім злучае праспект Дзяржынскага і вуліцу Багдановіча. Знікненне моста прывядзе да перагрузкі альтэрнатыўных маршрутаў. Мінчукоў чакаюць некалькі месяцаў затораў у цэнтры горада.

З-за абвальвання моста на Нямізе транспарт будзе рухацца па новай схеме, частка маршрутаў адменена

У Мінску абвалілася частка пуцеправода на Нямізе. Пацярпелых няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?