Большасць парушэнняў канцэрна тычыцца закупак. «У асобных выпадках арганізатары закупак кіраваліся не эканамічнай эфектыўнасцю, а жаданнем заключыць дамову з канкрэтным суб'ектам гаспадарання, прычым па цэнах, якія перавышалі сярэднія па рынку», — сцвярджаюць у Генпракуратуры.

Таксама «карупцыйныя праявы мелі месца і пры рэалізацыі прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі ўласнай вытворчасці — не заўсёды прымаліся належныя і своечасовыя меры па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці».

Кадравікі канцэрна дазвалялі «некаторым службовым асобам прадпрыемстваў канцэрна займацца іншай аплатнай дзейнасцю», нягледзячы на антыкарупцыйныя абмежаванні.

У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 39 чалавек, а матэрыяльныя страты, якія атрымаў канцэрн, ужо кампенсаваныя. Тым не менш, Генпракуратура адправіла свае прэтэнзіі да канцэрна і ва ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0