Ранейшая грэчаская форма для патэнцыйных донараў крыві ўключала палажэнне аб тым, што мужчына не можа быць донарам, калі ён з 1977 года хоць бы раз уступаў у палавую сувязь з іншым мужчынам.

Грэцыя заставалася адной з нямногіх краін, якія захавалі такую забарону, цяпер яе збольшага адмяняюць. У маі 2022 года такую забарону плануюць прыбраць у Літве.

Мужчынам-гомасэксуалам па-ранейшаму забаронена здаваць кроў у такіх краінах, як Кітай, Малайзія, Філіпіны, Турцыя, Харватыя, Славенія. У ЗША ад забароны адмовіліся ў 2015 годзе, але дазволілі здаваць кроў толькі праз тры месяцы пасля апошняга гомасэксуальнага кантакту.

Падобныя часавыя абмежаванні — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў — дзейнічаюць для донараў крыві яшчэ ў прыкладна 20 краінах. Звязана гэта з тым, што многія краіны сталі больш актыўна кантраляваць здачу донарскай крыві пасля пачатку эпідэміі ВІЧ / СНІД у 1980-х гадах. Гомасэксуалы разам з наркаманамі тады былі адной з галоўных групаў рызыкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0