Паводле следства, Алесь Пушкін прапагандаваў нацызм і дзейнасць беларускіх калабаранцкіх арганізацый.

«Героі творчасці Алеся Пушкіна ў гады Другой сусветнай вайны выконвалі, а таксама наўмысна садзейнічалі выкананню загадаў нацысцкіх структур і арганізацый, прызнаных злачыннымі прысудам міжнароднага вайсковага трыбунала», — гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладняе Генпракуратура, у сакавіку 2021 года ў Кіеве абвінавачаны правёў «перформанс» і паздзекваўся з дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

***

Нагадаем, што ўсё пачалося ў сакавіку 2021 года. На выставе ў Гродне, у прыватным Цэнтры гарадскога жыцця, дэманстраваўся партрэт дзеяча антысавецкага падполля Яўгена Жыхара. Пасля таго, як на выставу звярнулі ўвагу дзяржСМІ, Пушкіна абвінававацілі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130, ч. 3).

Мастак у той час быў ва Украіне, але вярнуўся дахаты, дзе і быў арыштаваны. З канца сакавіка ён знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0